- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўныя дакументы гэтай справы (усяго 5) былі выяўлены ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе даследчыкам Г. Кісялёвым і апублікаваны ў кнізе "Пачынальнікі" (Мн., 1977. 2-е выд. Мн., 2003). У БДАМЛМ, у фондзе № 3 Беларускага музея імя Івана Луцкевіча захаваліся гранкі з рэдактарскай і карэктарскай праўкай з беларускага выдавецтва ў Пецярбургу "Загляне сонца і ў наша ваконца", а ў фондзе Л. Бэндэ – пераклад першых глаў "Пана Тадэвуша", перапісаны Б. Эпімах-Шыпілам у 1893 г. з таго самага экзэмпляра, выдадзенага ў Вільні ў 1859 г. у выдавецтве Сыркіна, які зараз знаходзіцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве