- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палову невялiкага пакоя займаў шырокi, як на траiх, ложак. На iм, пад прасцiнаю, мужчына з жанчынаю займалiся любошчамi. Блакiтнае, накiраванае ў столь святло танканогага таршэра надавала iнтэр’еру выгляд тэатральнай дэкарацыi. Пад рухомай прасцiнаю зелянеў квадрат карцiны з яблыняю. Рознакаляровыя, стракатыя плады больш паходзiлi на велiкодныя яйкi, чымся на райскую садавiну. — Табе прыемна? — прашархацеў мужчынскi шэпт. — Мне прыемна, — правуркатаў шэпт жаночы. — Сапраўды? — Так, мне прыемна. А табе? (Хлопчык, фрагмэнт)