be
pdf

Даравальная нядзеля

Клышка Алесь
вершы

Неяк Янка Брыль сказаў: “Маленькі чытач непадкупна патрабавальны, чулы на праўду i фальш у ix найменшым выяўленні, ён дапускае ў свет сваей чыстай, паэтычнай душы толькі таго, хто таксама шчыры i закаханы ў прыгожае”. Шчыры i закаханы ў прыгажосць i духоўнасць аўтар зборнічка вершаў “Даравальная нядзеля”, які вы, шаноўныя чытачы, трымаеце сёння ў руках. Аўтар гэты – беларускі паэт Алесь Клышка. Сваю чарговую кніжку вершаў ён прысвяціў дзеткам i ix бацькам. Кніжка надзвычай арыгінальная i добрая ва ўсіх мастацкіх адносінах. Дый інакш быць не можа. Бо сама назва яе “Даравальная нядзеля” настройвае на добры лад, на мудрасць, на чысціню. Калі юныя чытачы не ведаюць, дык нагадаю, што даравальная нядзеля – гэта апошняя нядзеля перад Вялікім пастом ці 7-я нядзеля перад Вялікаднем. У гэты дзень усе праваслаўныя вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, даравання. Просяць дзеля таго, каб далучыцца да паста з добрай душой, засяродзіцца на духоўным жыцці, каб з чыстым сэрцам сустрэць Вялікдзень – дзень Уваскрэсення Хрыстова. (С. Чцгрын, Вершы, якія нас не пакрыўдзяць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Смэлтак
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Чцгрын Сяргей
  • Выдавец: Смэлтак
  • Памеры: 52с.
  • ISBN: 978-985-6917-77-9
  • Катэгорыя: Дзіцячая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org