- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі выпуск «Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці» складзены паводле таго ж падыходу, які быў выкарыстаны ў пілотным выпуску дайджэста, што прадстаўляў даследаванні, вырабленыя ў 2018–2019 гадах. Як і раней, у новым выпуску адлюстраваныя даследаванні, праведзеныя беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды асяроддзе, якія важныя для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і фармуюць яе ландшафт, вызначаюць праблемнае поле ці характарызуюць мэтавую групу. (Ад укладальнікаў, фрагмент)