- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
II Ватыканскі Сабор (які ў Каталіцкай Царкве лічыцца XXI Усяленскім Саборам) адбываўся ў Ватыкане ў гадах 1962-1965. Сярод 16-ці прынятых дакумантаў (канстытуцый, дэкрэтаў і дэкларацый) знаходзіцца “Дэкрэт Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах”, пачынаючыся ад словаў “Orientalium Ecclesiarum” (адкуль і яго лацінская назва). ДУКЦ быў прыняты на пятай сесіі II Ватыканскага Сабору - 21 XI 1964 г. і падпісаны Папам Паўлам VI (таму выданьне Дэкрэту носіць гэрб Паўла VI). ДУКЦ падцьвярджае, што Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы, застаючыся ў поўным адзінстве з Рымскай Апостальскай Сталіцай, зьяўляюцца часткай Каталіцкай Супольнасьці (што азначае паўнату экклезіяльнасьці) і маюць правы ды абавязкі з гэтым зьвязаныя.