- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наколькі б значнымі і нечаканымі ні былі падзеі, імкліва адбываўшыяся на нашых вачах, аўтар гэтай працы мае поўнае права заявіць, што яны не заспелі яго знянацку. Калі я пісаў гэтую кнігу пятнаццаць гадоў таму назад, мной валодала адна-адзінюткая думка – пра набліжаючаяся няўхільнае наступленне дэмакратыі ва ўсім сьвеце. Перачытайце маю працу, і вы на кожнай старонцы сустрэнеце ўрачыстыя паведамленні пра тое, што Грамадства перамяняе сваё аблічча, што чалавецтва пераіначыць умовы свайго існавання і што ў недалёкай будучыні яго чакаюць перамены ў лёсах.