Дэйкала: вяршэнства права, правы чалавека і нацыянальная свядомасць — мая ідэя
2021-11-06 12:30
У эфіры Еўрарадыё — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, дацэнтка Кацярына Дэйкала.Мы апынуліся ва ўмовах, калі рэжым, што пануе ў Беларусі, не проста закансерваваў сітуацыю ў стане застою, але і цягне краіну і нацыю ў багну дэградацыі. Гэта бачна і па сітуацыі ў адукацыі і культуры, і па тым, што адбываецца з сістэмай вяршэнства права і з правамі чалавека. Вяртаць краіну, грамадства ў стан нарамальнага развіцця нам давядзецца вельмі доўга, і на гэта спатрэбіцца шмат высілкаў, перакананая Кацярына Дэйкала.
Пра тое, што трэба зрабіць, каб перайсці ад дэградацыі да развіцця, і як звязаныя вяршэнства права і нацыянальная самасвядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з
Кацярынай Дэйкала.