Доктар Мартаў: «Тых, хто выжыў пасьля ШВЛ, памятаю ўсіх»
2022-02-07 20:00
Пяты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
Пра што вы даведаецеся ў пятым выпуску
Сартаваньне хворых
У чым фэномэн «кароны»
ШВЛ — квіток у адзін канец
Хто слабое зьвяно ўсёй сыстэмы
Онлайн-канфэрэнцыя: першая спроба скончылася скандалам
Цісьне каманда «Не разважаць!»
Праблемы з рэабілітацыяй пацыентаў
Наступная сэрыя падкасту — праз тыдзень. У ім вы пачуеце:
Як адбіралі безнадзейных і арганізоўвалі палаты для паміраючых
Як прарвалі інфармацыйную блякаду вакол пандэміі ў Беларусі
Чаму пасьля рэпартажу TUT. BY звольнілі галоўнага лекара
Чаму «кітайская» хімія неэфэктыўная ў лячэньні ковіду