- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў вячысты лес, і ў салоне адразу ж стала цёмна. Юрась машынальна паправіў гальштук, скасіў вока на кіроўцу. Рабаціністы малец у кудлатай, што ў таго басмача, шапцы трымаўся рукой за стырно, безуважна пазіраючы на дарогу, і гэтак жа безуважна смактаў папяросу, пускаючы на кожнай ухабіне струмень шызага дыму. Сядаючы ў аўтобус, дамовіўся з вадзілам, што той спыніцца ў патрэбным месцы, і цяпер хваляваўся ці не забыўся рабацень на ўгавор. (фрагмент)