be
pdf epub

Доўг памяці

Калеснік Уладзімір

Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца пра рамяство плытагонаў (бацька Ўладзіміра Калесніка быў вядомым на ўсю ваколіцу рэтманам), пра вясковае жыццё, пра Наваградскую настаўніцкую гімназію, дзе вучыўся будучы прафесар. Гады вайны, партызанскі атрад, першае растралянае каханне, страта сяброў. Усё падрабязна з дакладнасцю часу і пачуццяў апісаў Калеснік у сваёй кнізе. Тытул “Доўг памяці” выношваўся здаўна, як казаў сам аўтар: “маім доўгам з’яўляецца спісаць, захаваць памяць. Доўг перад бацькамі, перад людзьмі, перад сябрамі, перад тымі, каго ўжо няма”. Кніга была апублікавана 11 гадоў пасля смерці Уладзіміра Андрэевіча, бо за жыцця існавала толькі ў разрозненых частках, якія не паспеў сабраць у адно. (Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Калеснік Уладзімір
  • Месца выхаду: Берасце
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Брыль Янка, Баранава Т.М.
  • Выдавецтва/ друкарня: ААТ "Брэсцкая друкарня"
  • ISBN: 985-6665-75-2
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright: © 2005 Зося Калеснік
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзент доктап філалагічных навук З.П.Мельнікава; удк 821.161.3; ббк 83.3(2Бел) Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Цэнтру Уладзіміра Калесніка пры Берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org