Доўгі спіс прэміі за найлепшы дызайн вокладкі
2024-10-07 16:49
Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў.
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
Марыя Сыракваш – вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі
Ганны Янкуты «Час пустазелля»Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
Уладзімір Міхневіч – вокладка кнігі
Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле дзесяцібальнай шкалы. Сумы балаў вызначылі намінантаў у доўгі спіс. Нагадаем, што прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Узнагароду мінулага года атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA. Аркамітэт прэміі – Беларускі ПЭН і фонд «Адкрытая культура». Партнёры – ТАА «H&L» і кампанія «Laut».