en

Дранько-Майсюк Леанід

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).

Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).

Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).

Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).

Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).

Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.

Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.

Дранько-Майсюк Леанід :: Publications

epub

Аўдолька і Міхалка

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня...… More

epub

Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес

Паэма
Дранько-Майсюк Леанід

У суботу 10 траўня 1941 году а шостай вечару намесьнік Гітлера Рудольф Гес выляцеў з Аўгсбурга на сваім асабістым “Месершміце” ў напрамку Вормса. Шмат рызыкі чакала наперадзе, і дзеля спакою Рудольф Гес дэкламаваў астралагічны вершык уласнага крэмзаньня: Трэба сябе хваліць / Хоць раз, хоць калі, / Хоць...… More

epub

Старонкі з «Памятнай кніжкі»


Дранько-Майсюк Леанід

Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты...… More

epub

У Вільні і больш нідзе

«...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесць пра Адама Станкевіча (Працяг)
Дранько-Майсюк Леанід

Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю...… More

pdf

„...Усе бачылі нястачу віна...”

аповесць пра Адама Станкевіча
Дранько-Майсюк Леанід

“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст....… More

epub

Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала;...… More

pdf

...Натуральны, як лінія небасхілу

Архіўная аповесць пра Максіма Танка
Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі...… More

pdf

Кніга для спадарыні Эл

проза, вершы, п’еса
Дранько-Майсюк Леанід

Багацце спадарыні Эл бадай штороўнае багаццю ка­ралевы Боны і характартакі ж… Аўтарупэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтакжа патрэбны, які рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хтоператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…...… More

pdf

Анёлак і я

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка...… More

pdf

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых
Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org