be
epub

Драпежныя ветразі

Мудроў Вінцэсь
Апавяданне з цытаваннем Вялікай Савецкай Энцыклапедыі і Аляксандра Грына

Дзень сёння шары, няўтульны. Неба бруднага колеру, і па ім слізгаюць ашмоткі шызых хмар. Усю ноч ішоў дождж і толькі адранку суняўся, пакінуўшы па сабе вялікія, жоўтыя ад кветкавага пылку лужыны. Хмары ляцяць нізка, кранаючыся тэлевізійных антэн на дахах, і двор наш ад таго здаецца маленькім і няўтульным. Зыбкае святло, што цэдзіцца з неба, робіць высокія таполі — яны растуць пасярод двара — недарэчна-гламаздаватымі, сцены будынін паныла-шэрымі, а людзей, якія завіхаюцца ў двары, дарэшты бясколернымі. Людзі, трое рабацяг у завэдзганых робах, запхнулі пругкі дрот у каналізацыйны люк і з мацюкамі круцяць яго, пыхкаючы цыгаркамі. Рысіха, суседка з трэцяга паверха, кажа, што будаўнікі паклалі трубы меншага дыяметру, таму каналізацыю ўвесь час і забівае. Cуседка тая і зараз тырчыць у разнасцежаным вакне, неадрыўна, разявіўшы шчарбаты рот, пазіраючы на атвор каналізацыйнага люка. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Падшыванцы. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org