- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У культурны краявід Падляшскага ваяводства ўпісваецца чароўнае драўлянае дойлідстра, якое мае вялікае гістарычнае значэнне i непаўторныя эстэтычныя каштоўнасці. Ахова драўлянай архітэктуры - адно з ключавых пытанняў захавання культурнай тоеснасці рэгіёну. Дадатковая мэта гэта таксама прамоцыя людскога капіталу: прафесій, звычаяў, абычаяў, абрадаў, гаворак, моваў нацыянальных меншасцей, якія знікаюць, a якія непарыўна звязаныя з традыцыяй ваяводства. Касцёлы, цэрквы, мячэці, капліцы, прыдарожныя каплічкі, млыны, вясковыя гаспадарчыя пабудовы, вятракі, дворы, хаты - гэта незвычайны даўні свет размешчаны ў сучаснасці. Толькі на Падляшшы можна пабачыць настолькі вялікую разнастайнасць драўлянага дойлідства - формаў, дэталяў, арнаментаў, колераў, што захаваліся дзякуючы руплівасці i вернасці традыцыі жыхароў. Ахова i прамоцыя гэтай спадчыны - сёння вышэйшая мэта таксама інстытуцый, якія працуюць дзеля культуры, помнікаў старадаўнасці або прыроды. Кожная пабудова драўлянай архітэктуры мае сваю гісторыю, часта доўгую i бурлівую, падобна гісторыі ўсяго рэгіёну. Гэтае культурнее багацце патрабуе асобнай аховы i дбайнасці, а таксама распаўюджання i падтрымання павагі сярод чарговых пакаленняў. Пазнаючы i надзяляючы клопатам паасобныя аб'екты, у тым ліку сакральныя - розных веравызнанняў, ахоўваем самую каштоўную спадчыну Падляшскай замлі - адвечнае ўзрастанне побач з сабой грамадстваў, якія прадстаўляюць асобныя рэлігіі i нацыянальнасці.