Дубавец пра вайну, акупацыю і “істэрычныя наезды” на Ціханоўскую
2022-05-23 16:03
У 2022 годзе беларусы раптам заўважылі, што іх краіна знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. І нават пайшлі далей — прызналі і рэжым Лукашэнкі акупацыйным, і што самі беларусы шмат гадоў жывуць пад акупацыяй унутранай. Што праўда, гэта ўсведамленне не перашкаджае беларусам з імпэтам сварыцца паміж сабой ды адварочвацца ад нядаўніх куміраў.
Ці абгрунтаваныя “наезды” на Ціханоўскую і ці такія ўжо яны “істэрычныя”? Як змяняе беларусаў разуменне таго, што цяпер яны жывуць пад расійскай акупацыяй? Чаму масоны не спыняюць вайну ва Украіне і рэпрэсіі ў Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік і публіцыст, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі
Сяргей Дубавец.