en

Дубянецкі Эдуард

Дубянецкі Эдуард

Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (н. 20.04.1966, в.Чудзін Ганцавіцкага р-на), беларускі гісторык, культуролаг, эсэіст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Скончыў БДУ (1988), дзе і працаваў. У 1992—2004 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар кнігаў паэзіі: “Душы маёй няскончаны палёт” (2011) і “Покліч самотнага неба” (2013).

Артыкулы, вершы і эсэ друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.)

Эдуард Дубянецкі памёр раптотўна на 54-м годзе жыцця раніцай 25 лютага 2020 году.

Дубянецкі Эдуард :: Publications

pdf

Покліч самотнага неба

вершы, паэма
Дубянецкі Эдуард

Вершы Эдуарда Дубянецкага вызначаюцца пачуццёвасцю, фантазійнасцю і яснасцю стылю, імкненнем да зразумення метафізічных праблем быцця. У новай кнізе змяшчаюцца творы лірычнага, філасофскага і смехавога гучання, узніклыя за два апошнія дзесяцігоддзі. Чытач мае мажлівасць пазнаёміцца з беспрэцэдэнтным...… More

pdf

Душы маёй няскончаны палёт

Кніга паэзіі
Дубянецкі Эдуард

У кнізе паэзіі Эдуарда Дубянецкага — роздум над складанымі праблемамі быцця, трывога і боль за драматычны лёс роднага краю, спадзяванні на асабістае шчасце і мары пра духоўнае ўзвышэнне чалавека. Тут змешчаны творы філасофскай, любоўнай і грамадзянскай лірыкі, вершы, напісаныя ў розных відах і жанрах...… More

Культуралогія

Энцыклапедычны даведнік
Дубянецкі Эдуард

Даведнік уключае болыш за 800 артыкулаў, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі культуры, асноўныя культуралагічныя паняцці і тэрміны, найважнейшыя школы і кірункі культуралогіі. У біяграфічных артыкулах, прысвечаных вядомым культуролагам, мысліцелям і асветнікам, дзеячам культуры...… More

djvu

Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён

Папулярны энцыклапедычны даведнік
Дубянецкі Эдуард

У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры...… More

mobi fb2 epub pdf

Таямніцы народнай душы

Кніга для вучняў
Дубянецкі Эдуард

На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў....… More

pdf

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай...… More

pdf

Нацыянальныя пытанні

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы...… More

pdf

Хрысціянства і беларуская культура

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на...… More

pdf

На шляхах да ўзаемаразумення

Навуковы зборнік

Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча...… More

pdf

Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

Матэрыялы навуковай канферэнцыі (Мінск, 26-27 лістапада 1998 г.)

У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org