Два малюнкі Адольфа Казарскага вярнуліся ў зборы Нацыянальнага музея ў Варшаве
2021-11-10 14:47
Працы знаходзіліся ў сям'і загінулага афіцэра арміі ЗША, які прывёз іх як памятную рэч аб ваенным досведзе і ваеннай службе ў Еўропе.
Два малюнкі Адольфа Казарскага – «Від часткі Загурава з поўначы» і «Яўрэйская вуліца ў Ліпне», зніклыя ў выніку Другой сусветнай вайны, вярнуліся ў зборы Нацыянальнага музея ў Варшаве. У 2019 годзе фонд The Monuments Men знайшоў працы ў ЗША. Яны знаходзіліся ў сям'і загінулага афіцэра арміі ЗША, які прывёз іх як памятную рэч аб ваенным досведзе і ваеннай службе ў Еўропе, – сказаў падчас цырымоніі ўручэння дырэктар музею Лукаш Гавел.
-Гэта значыць, што на гэтых двух малюнках Еўропа адпавядала таму, што ён пабачыў. І ў гэтым незвычайная сілы гэтых прац. Бо ён не ўзяў на памяць дзве працы Леанарда ці Рафаэля, а ўзяў малюнкі, якія павінны былі яму нагадваць найбольш трагічны, але адначасова незвычайны час у яго жыцці. Яны павінны былі нагадваць яму месцы, якія ён пабачыў. Думаю, гэта найлепшая рэкамендацыя высокага класу гэтых малюнкаў.
Роберт М. Эдсел з фонду The Monuments Men падкрэсліў, што гэта быў вельмі важны і сімвалічны дзень.
-Гэта вельмі важна як для Польшчы, так і для фонду The Monuments Men, таму што вяртанне гэтых двух малюнкаў Казарскага зʼяўляецца ўвасабленнем сентэнцыі, якой кіраваўся генерал Дуайт Эйзенхаўэр – ваенная здабыча не належыць тым, хто яе разрабаваў падчас вайны, але яна павінна вярнуцца да сваіх законных уладальнікаў.
Выяўленыя малюнкі Адольфа Казарскага былі набыты для Нацыянальнага музею ў Варшаве ў 1925 годзе ў Станіслава Дыбоўскага, як частка калекцыі з 21 малюнка. У музеі захаваліся архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё. Падчас Другой сусветнай вайны тры прадметы з гэтай калекцыі былі страчаны.
На сённяшні дзень Нацыянальны музей у Варшаве мае ў калекцыях каля 30 твораў Адольфа Казарскага, большасць з якіх захоўваецца ў Кабінеце гравюр і малюнкаў. У асноўным гэта гарадскія віды і пейзажы.
У базе ваенных страт па-ранейшаму захоўваецца 64 тысячы страчаных твораў мастацтва.
ав