- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыскусія вакол лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам Нашай Нівы Андрэем Дынько некалькі месяцаў таму, не сціхае дагэтуль. У часы Другой усясветнай вайны акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў яго асобы, не мог не ведаць пра масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Між тым, ведаць пра злачынства не азначае браць у ім непасрэдны ўдзел, цвердзяць апаненты і падкрэсліваюць: аніякіх дакументаў, якія пацвярджалі бы датычнасць Міхала Вітушкі да знішчэння цывільнага насельніцтва, усцяж не выяўлена. Затое вядомыя іншыя факты, якія характарызуюць Вітушку як адданага беларускай справе дзеяча.