- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне сваіх краінаў ад суседзяў па ЕЗ. Пра магчымасць рэферэндумаў аб выйсці з Еўразвязу гавораць палітыкі і іншых дзяржаваў – чальцоў абʼяднання. Пра магчымы развал ЕЗ не ўстрымаўся выказацца нават новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Дык ці вытрывае Еўропа гэткае выпрабаванне на трываласць уласных межаў ды агульных каштоўнасцяў?