- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці будзе наша войска бараніць Беларусь? «Русский мир» ідзе ў Беларусь і выглядае ён зусім не мірна, папярэджваюць незалежныя ды праўладныя эксперты. Галоўнае разыходжанне ў прагнозах – ці адбудзецца насамрэч вайна ды акупацыя нашае краіны ўсходнім суседам альбо Крэмль абмяжуецца адно ціскам на Лукашэнку, змусіўшы яго канчаткова здаць Беларусь без аніводнага стрэлу. Пра гэта ў нашай тэледыскусіі «Два на два» размаўлялі Юры Царык, кіраўнік праграм расейскіх даследаванняў Цэнтру стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў і Дзяніс Івашын, галоўны рэдактар беларускай службы міжнароднай выведвальнай супольнасці «Inform Napalm».