- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перабежчык Лукашэнка распачаў ліцвінізацыю Беларусі і збіраецца вырваць краіну з «русского мира» ды перакінуцца на Захад. Крамлёўскія прапагандысты перапісваюць антыўкраінскія штампы на беларускі лад, а эксперты спрачаюцца: маляванне гэта новага ворага ў вачох РФ ці дэманстратыўны бізун Лукашэнку. Усё больш рэальным выглядае і сцэнар вайсковай інтэрвенцыі на тутэйшыя палеткі. Пасля разгортвання расейскае базы на памежнай Браншчыне стала вядома і пра намер Крамля ўжо сёлета даставіць у нашую краіну больш як чатыры тысячы вагонаў зброі ды войскаў нібыта для ўдзелу ў супольных вучэннях.