- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грошы, якія выбіваюць з «дармаедаў», пойдуць у тым ліку і на заробкі чыноўнікам. На аплату працы людзей, занятых у бюджэтнай сферы, сыходзіць ад 30 да 40 % гэтага самага бюджэту, гаворыць кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін. Тым часам, Беларусь – адзін з усясветных чэмпіёнаў паводле колькасці чыноўнікаў. Дакладныя лічбы засакрэчаныя, эксперты называюць лічбы ад 50 тыс. да 150 тыс. дзяржслужбоўцаў. Улічваючы іх куды вышэйшыя за сярэднія па краіне заробкі, цяжар на дзяржбюджэт ад утрымання армады чыноўнікаў не можа не ўражваць.