be
html

Двубой

Зюскiнд Патрык
Аповесьць

Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць з поля бою, пакуль не будзе вырашаны лёс супроцьстаяння. Цікавасць гурту гледачоў прыкаваў да сябе чарнявы бледнатвары малады чалавек з пагардлівымі цёмнымі вачыма. Ён не гаварыў ні слова, яго твар быў няўзрушны, толькі час ад часу пальцы пакручвалі незапаленую цыгарэту, і наогул чалады чалавек быў увасабленнем поўнай да ўсяго абыякавасці. Ніхто не ведаў яго, ніхто ніколі дагэтуль не бачыў, як ён гуляе. Аднак жа з першай хвіліны, як толькі ён сеў за дошку, бледны і негаваркі фанабэра, ды пачаў расстаўляць фігуры, ад яго павеяла такой энергіяй, што ўсіх, хто бачыў яго, апанавала фатальная ўпэўненасць, што перад імі сама мала выключная асоба каласальнага і рэдкаснага таленту. Магчыма ўсё было тут толькі ў абаяльным і разам з тым у выглядзе недаступнасці маладога чалавека, у яго элегантнай вопратцы, у яго чыста фізічнай вабнасці, можа нават, у спакойнай упэўненасці ягоных жэстаў, а, можа, давалася адчуваць сябе аўра незвычайнай адмысловасці вакол яго, -- у кожным разе публіка яшчэ да таго, як была зрушана з месца першая пешка, ужо ведала, што гэты маладзён быў шахматыст высокага класу, які ўчыніць цуд, патаемна жаданы кожным з прысутных, і праявіцца гэта ў разгроме мясцовага шахматнага куміра. (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 1985 by Patric Süskind
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Перакладзена з выдання: Patric Süskind "Der Kampf". Арыг. выд.: Demon's Eye Verlags GmbH Berlin Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org