Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» выставілі крымінальнае абвінавачанне
2022-06-06 14:37
Канстанціна Залатых пакідаюць у СІЗА. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» Канстанціну Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне паводле арт. 130 ч. 2 — распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам або здзейсненае службовай асобай, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Паводле гэтага артыкулу Канстанціну Залатых пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Яго пакідаюць у СІЗА.
Канстанціна Залатых затрымалі 18 траўня ў Мінску, у яго дома і ў рэдакцыі «Беларусы і рынак» прайшлі ператрусы. Пасля гэтага памяшканне рэдакцыі было апячатанае.