- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Янка Дудок, шасцідзесяцігадовы дзіцячы пісьменнік, сядзеў на канапе і неадрыўна глядзеў на кніжную паліцу. А калі казаць больш дакладна — на невялічкі, у палец даўжынёй, шыхт напісаных ім кніг. Кнігі стаялі на самым прыметным месцы, паміж зборам твораў Дастаеўскага і чатырохтомнікам Біянкі, і на тле брудна-зялёных тамоў лагодзілі вока сваімі рознакаляровымі карэньчыкамі. Пісьменнік, аднак, глядзеў на тыя карэньчыкі з пакутай і нават з прыкрасцю. (фрагмент)