- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхал хацеў папрасіць пана Канстанціна, каб на дзень-другі адпусціў дамоў. Магчыма, дазволіў бы пан Канстанцін, і ён, Міхал, абавязкова знайшоў бы новае Пархвенава жытло (людзі падказалі б, дзе яно, людзі ўсё ведаюць), але пачаліся жорсткія баі з царскім войскам, якое ўзначаліў генерал-паручнік Аляксандр Сувораў. Якраз тады ў адным з баёў Міхалу ўдалося адбіць сваю Зорку. А потым прыйшлося адступаць. Няроўныя былі сілы. Адзін за адным на вечны спакой адыхо-дзілі баявыя сябры.