- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Актывісты «Дзедзіча» атрымалі адказ на свой зварот з патрабаваннем палепшыць сітуацыю з найманнем жылля. З адказу адміністрацыі БрДУ вынікае, што 49% іншагародніх студэнтаў БрДУ забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Рэктар БрДУ з разуменнем успрымае складанасці з найманнем жылля тымі, каму не пашанцавала. Нагадаем, што напачатку гэтага года берасцейскія студэнты збіралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў аб спрашчэнні працэдуры выплаты іншагароднім студэнтам кампенсацый за найманне жылля. Таксама студэнты патрабавалі павялічыць суму кампенсацый. Зварот быў накіраваны ў берасцейскі гарвыканкам, які ў хуткім часе паведаміў, што не мае адпаведных кампетэнцый і перанакіраваў яго ў Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт.