- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Санкцыі супраць беларускіх рэктараў былі ўведзеныя Еўразвязам упершыню 21 лютага 2011 года. Сярод гэтых рэктараў, як вядома, і рэктар аднаго з берасцейскіх універсітэтаў М. Часноўскі. Агулам сярод 231 асобы, што цяпер маюць статус неўязных у ЭЗ, толькі сем чалавек унесеныя ў «чорныя спісы» за адлічэнні беларускіх студэнтаў. Іх шэнгенскія візы ануляваныя, а рахункі ў еўрапейскіх банках заблакаваныя. Але гэта не галоўныя страты, што панеслі кіраўнікі ВНУ і беларуская адукацыя агулам праз увядзенне візавых санкцый.