- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль ідзе следства, устрымаемся ад ацэнкі матываў і памкненняў гэтых людзей (калі іх так можна назваць). Але ўсім нам вельмі хацелася б даведацца, што штурхае чалавека на здзяйсненне падобных учынкаў. Сёння асноўнай задачай следчых органаў павінна стаць устанаўленне матываў злачынства, а таксама замоўцаў (калі такія былі). Беларускім грамадзянам жа, відаць, давядзецца прызвычаіцца да пэўнага абмежавання сваіх правоў і свабод у абмен на гарантаваную бяспеку, як тое сталася ў заходніх краінах пасля цэлага шэрагу тэрактаў. Застаецца адно спадзявацца, што «ўзмоцненыя меры бяспекі» не стануць матывам для чарговага наступу на дэмакратычныя арганізацыі. Хаця тое, што кажуць апошнімі днямі прадстаўнікі ўладаў па дзяржаўным тэлебачанні, фактычна абвінавачваючы ў замове гэтага тэракта апазіцыю, нашы надзеі не ўзмацняе.