- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль ў Астраўцы ідуць падрыхтоўчыя працы для будаўніцтва першага рэактара беларускай атамнай станцыі, уся краіна адзначае 26-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. Да «мірнага атама» адносіны ў грамадстве неадназначныя: атамная энэргія дазволіць нам у некаторай ступені знізіць залежнасць ад расейскіх нафты і газу. Але краіне з вопытам Чарнобыля варта падыходзіць да атамнага пытання вельмі асцярожна. На справе ж мы маем вельмі сумніўны праект БелАЭС, які быў прыняты паспешліва, без належнага абмеркавання з грамадзянскай супольнасцю. Земляныя працы на Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ўжо ў чэрвені. Будаўніцтвам займецца расейская кампанія “Росатам” на грошы, якія Беларусь пазычыла ў Расеі. Расея ж з’яўляецца аўтарам мадэлі рэактара ВВЭР-1200, які яшчэ ніколі нідзе не працаваў.