- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каардынатар «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак нагадвае, што падчас мінулага чэмпіянату актывісты ўжо звярталіся з падобнай ініцыятывай да клубаў і атрымалі станоўчыя водгукі. Але іх рэалізацыя была адкладзена па прычыне таго, што сезон ужо пачаўся, і ўносіць нейкія змены ў арганізацыю альбо цяжка, альбо немагчыма. «Але некаторыя клубы далі абяцанне, што ў новым сезоне нашы прапановы ў тым ці іншым выглядзе будуць падтрыманы. Зараз мы вырашылі нагадаць футбалістам аб іх слове, спадзяюся, яны яго стрымаюць», – адзначыў Ігар Случак.