- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтую кнігу склалі працы вядомых навукоўцаў і даследчыкаў даўніны Беларусі і Польшчы: Анатоля Грыцкевіча, Валерыя Пазднякова, Ганны Дылаговай, Віктара Слівоўскага, Аляксандра Стральцова-Карвацкага, Вячаслава Шведа, Аляксандра Радзюка, Андрэя Вашкевіча, Ігара Кузняцова, Леаніда Ваўчка і інш. Галоўная тэма іх доследаў – становішча шляхты, духавенства і сялянаў каталіцкага веравызнання на землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII – першай палове XX стагоддзя. Паводле слоў укладальніка і рэдактара выдання А. Стральцова-Карвацкага, яно неабходна для таго, "каб досьвед мінулых пакаленьняў польска-літоўскай эліты быў знаны, каб быў тыражаваны і каб гэтыя матэрыялы трапілі да свайго чытача на палічку і ў бібліятэку, і выхавалі яшчэ не адно пакаленьне патрыётаў і каталікоў".