- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Чытайце Васiля Ткачова! Чытайце пра сябе, чытайце ўслых (уголас), чытайце людзям. У iх вы знойдзеце сябе, убачыце знаёмых, суседзяў. Калi сумна — вы паплачаце, калi весела — парадуецеся. I галоўнае, вы захочаце жыць лепш, жыць па-людску, вы адчуеце гонар за тое, што беларусы, што жывяце сярод беларусаў». А якiя праблемы ўзнiмае аўтар у сваiх невялiкiх апавяданнях! Гэта тая рэальнасць, нястрыманы боль за людзей, за нашы паводзiны, за жорсткiя словы, за недарэчныя ўчынкi, за абыякавасць дзяцей да састарэлых бацькоў, якiя дажываюць у вёсках, за цынiзм у адносiнах да слабейшага. Васiль Ткачоў нашымi вачыма глядзiць на рэчаiснасць, на людзей. Здаецца, кожны яго твор заканчваецца крыкам: «Спынiцеся! Агледзьцеся!». А аглядзецца трэба, час прыйшоў. I аглядзецца трэба ўсiм.