Дзень Волі падчас вайны: стрым з пісьменніцай Святланай Курс
2022-03-24 20:20
25 сакавіка беларусы адзначаюць адно з галоўных сваіх святаў — Дзень Волі. 104 гады таму — у 1918-м — была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Якое значэнне для цяперашняй Беларусі, калі яе актыўныя грамадзяне знаходзяцца альбо кратамі, альбо ў эміграцыі, мае дзень 25 сакавіка 1918 года? Свабода беларусаў падчас фактычнай акупацыі Беларусі Крамлём і вайны Расіі ва Украіне — якая яна? "Спакой і прыродная пяшчота" пасля Расіі — чаму гэта непазбежна? Ці будзе пахаваная беларуская "расійскамоўная палітычная нацыя" пасля перамогі ў вайне Украіны? Як вайна ўплывае на характар беларусаў?
Пра гэта ды іншае гутарым з пераможцай літаратуранай прэміі Ежы Гедройца, пісьменніцай
Святланай Курс (Евай Вежнавец).