- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хатыні і Чарнобылю незалежнасьць Беларусі выглядала як цуд, які мае нябеснае паходжаньне. Але як зерне ўродзіць толькі на апрацаванай глебе, гэтак і цуды звальваюцца толькі туды, дзе іх чакаюць, рыхтуюць і гатовыя прыняць. Дэпутаты апазыцыі ў 1991 годзе зрабілі больш, чым маглі. Зрэшты, гісторыя робіцца толькі так. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)