- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім выданьням, дзе ўстаноўленая жорсткая ідэалагічная цэнзура і дзяржаўны кантроль над творамі, што друкуюцца. Вясной 2002 года Міністэрства інфармацыі РБ правяло рэарганізацыю літаратурна-мастацкіх выданьняў, у выніку якой усе літаратурныя часопісы былі пазбаўленыя права на юрыдычную, эканамічную і творчую самастойнасьць і аб’яднаныя ў так званы холдынг “Литература и искусство”. Галоўнай мэтай стварэньня холдынгу было ўстанаўленьне дзяржаўнага кантролю над літаратурным працэсам у краіне. На месца звольненых галоўных рэдактараў часопісаў былі прызначаныя лаяльныя ўладам кіраўнікі. На знак пратэсту многія пісьменьнікі – супрацоўнікі калектываў звольніліся з рэдакцыяў.