- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Твае фельетоны — тое, што нам трэба ў цяперашняй сітуацыі. Смех — самы дзейсны тут сродак. Я толькі здзіўляюся, што ў нас гэта ці не разумеюць, ці не даацэньваюць. Усе незалежныя СМІ — суцэльны плач ды стогны. Тыя, ад каго мы плачам, толькі пацяшаюцца з нас. А вось дасціпнае высьмейванне іх, сарказм, іронія — для іх гэта вельмі адчувальнае. У цябе пяро вострае і нацэлена куды трэба”. (Кастусь Цвірка) У Кандрата Крапівы з'явіўся літаратурны спадкаемца… Усе тэмы ў вершаваных фельетонах узятыя з жыцця. Абгорнутыя ў дасціпную форму, яны расказваюць пра старыя і ўжо звыклыя рэчы — недалёкасць чыноўнікаў, абыякавасць начальства, вымушаную падпарадкаванасць звычайных людзей…” (Радыё “Свабода”)