- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзялендзік Анатоль Андрэевіч, 1934 г.н., удзельнік Вялікай айчыннай вайны, юны партызан, разведчык, пазней ад'ютант Героя Савецкага саюза партызанскага генерала В. І. Казлова. Скончыў медыцынскі інстытут, адзінаццаць гадоў працаваў лекарам у псіхіятрычнай лякарні. Скончыў таксама Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Каля 20 гадоў працаваў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі "Беларусьфільм". У літаратуры 57 гадоў - драматург, сцэнарыст, празаік. Пастаўлена 26 п'ес («Выклік багам» ішла ў 110 тэатрах краіны і за мяжой, апошняя п'еса «Карона кахання» - пра творчасць, каханне і гібель Янкі Купалы - у вытворчасці). Знята 6 мастацкіх фільмаў (сумесна з Чэхаславакіяй фільм «Заўтра будзе позна» - аб нацыянальным героі Славакіі Яне Налепку - атрымаў прэмію на міжнародным кінафестывалі ў Плзене за лепшы сцэнар, зняты ў Кіеве тэлефільм «Пазнай сябе" атрымаў Гран Пры на міжнародным кінафестывалі ў Варне. Па матывах жыцця двойчы Героя сацыялістычнай працы В. Л. Бядулі на кінастудыі «Масфільм» зняты фільм «Нязручны чалавек».
«Ваўкі ў зоне» стаў першым мастацкім фільмам, прысвечаным чарнобыльскай катастрофе. Карціна «Анастасія Слуцкая» атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку залаты і плацінавы прызы ў ЗША і прыз «Залаты певень і сто кветак" у Кітаі). Выдадзена 15 кніг (апошняя - зборнік адзінаццаці камедый «Гіпапатам»).
Анатоль Дзялендзік, Член трох творчых Саюзаў - пісьменнікаў, кінематаграфістаў, тэатральных дзеячаў Беларусі і Гільдыі сцэнарыстаў Расіі.
Анатоль Дзялендзік 29 лістапада 2019 года ў Мінск
«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на... Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына"... Болей »
ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »