- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За вокнамі стаяла чорная лістападаўская ноч, якая стагнала то ўздымным, то ападаючым шумам ветру. У прасторным пакоі, поўным кніг і карцін, панавала цішыня, закранутыя далёкім святлом лямпы цьмяна паблісквала пазалота на кніжках і рамы карцін на сценах. Наша размова, усё больш ціхая, пераходзіла ад рэчаў звычайных і паўсядзённых да тых, якія звычайна спачываюць на дне памяці бяссонна, але маўкліва, і прамаўляюць іх толькі ў святы даверлівай расчуленасці. Высокая, танклявая, сівеючая, са слядамі яшчэ нядаўняй прыгажосці на аплаткавым твары, яна сядзела каля мяне з апушчанай галавой. У яе глыбокіх вачах назаўсёды адбіўся водбліск вялікай журбы. Калі гаварыла, яе тонкія губы станавіліся падобнымі на дрыготкія пялёсткі бляклай ад спякоты ружы. (фрагмент)