be
pdf

Дзверы

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь
Тэкст і кантэкст

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут прачытанне не з’яўляецца ні вычарпальным, ні адзіным магчымым; наадварот, яно зацікаўлена ў далейшай размове, у стварэнні такога кантэксту, у якім бы з’явы беларускай паэзіі знаходзілі ўсё больш поўнае самавыяўленне і асэнсаванне, і, такім чынам, станавіліся тым, чым яны ёсць. Размяшчэнне у адным зборніку твораў абодвух майстроў слова – гэта не сутыкненне двух розных сусветаў, гэта арганічнае дапаўненне свету паэзіі глыбокімі і філасофскімі словамі, назіраннямі.

Беларускія аўтары: Разанаў Алесь, Артымовіч Надзея
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга адзінаццатая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1994
  • Рэдактар: Чыквін Ян
  • Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • ISBN: 83-85918-02-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1994 by Nadzieja Artymowicz, Aleś Razanaŭ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 3221(?), 3714
  • Дадатковая даведка: Publikacja finansowana przez Ministerstwo Kultury i Sztuki Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай БЛА Белавежа
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org