Дзяды і бабы, як беларусы паміналі продкаў
2020-11-04 14:44
Беларусы святкавалі не толькі Дзяды, але і Бабы, паміналі продкаў цягам актавы – восем дзён.
Пра старажытны, яшчэ дахрысціянскі абрад, распавядае складальніца Энцыклапедычнага слоўніка „Беларуская міфалогія” Ірына Клімковіч:
– Дзяды – гэта назва памінальнага суботняга вечара, калі згадвалі ўсіх памерлых продкаў нягледзячы на пол – мужчын і жанчын. Гэта свята не на адзін дзень, ён доўжыцца напрацягу васьмі дзён. Была яшчэ назва Бабы, калі ўзгадвалі толькі памерлых па жаночай лініі продкаў. Цікава, што да памінальнага стала, як на Бабы, так і на Дзяды цяпер, было прынята, каб першымі сядалі жанчыны.
У цяперашняй Беларусі традыцыйнае свята Дзяды крыху размылася хрысціянскай традыцыяй памінаць памерлых на Дзень усіх Святых. Але некаторыя яго элементы актуальныя і на сёння.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск