- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўны мастацкі музей БССР — адзін са значных музеяў Савецкага Саюза. Калекцыя жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная ў музеі, змяшчае шмат найкаштоўнейшых высокамастацкіх твораў. Гэта самы буйны збор выяўленчага мастацтва ў нашай рэспубліцы, добра вядомы ў культурным свеце. Гісторыя яго стварэння цесна звязана з перамогай Вялікага Кастрычніка, ажыццяўленнем ленінскай нацыянальнай палітыкі, з развіццём культуры сацыялістычнай Беларусі. Аснову дзяржаўнай калекцыі мастацкіх каштоўнасцей Беларусі склалі творы, сабраныя пасля грамадзянскай вайны ў першых гістарычна-краязнаўчых музеях Мінска, Віцебска, Магілёва: старыя беларускія абразы, драўляная скульптура XVI—XVIII стагоддзяў, слуцкія паясы, а таксама беларускі і рускі дарэвалюцыйны жывапіс, шэраг твораў савецкіх майстроў.