- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здарэньне адбылося падчас падчас лінейкі ў гімназіі № 1 Наваполацка, калі да школьнікаў прыйшлі з паказальным выступам людзі ў вайсковай форме, са зброяй і чырвоным сьцягам.
Як паведамляе «Вясна», дзяўчына ў сярэдзіне вайсковага выступу вайскоўцаў стала перад імі, паказваючы рукой знак V (жэст, які выкарыстоўваўся для абазначэньня перамогі падчас Другой сусьветнай вайны, 1960-я гады ў ЗША актывісты супраць вайны ў Віетнаме і ў наступных антываенных пратэстах ўжывалі гэты жэст як знак міру).
Яе акцыя доўжылася некалькі хвілін. Да дзяўчыны падыйшлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сыходзіла дзяўчына пад аплядысмэнты людзей.