«Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча надрукавана ва ўкраінскім перакладзе
2023-12-13 17:40
Выйшла ў свет кніга «Еду ў Магадан» анархіста і палітвязня Ігар Аліневіча ў перакладзе на ўкраінскую мову.
«Гэтая кніга дазволіць нашым украінскім сябрам лепш зразумець, што адбываецца на тэрыторыі суседа. Што значыць жыць ва ўмовах татальнай несвабоды. І чаму беларусы супраць сваёй волі сталі саўдзельнікамі злачынстваў пуцінскага рэжыму», – адзначае Яўген Жураўскі, які ініцыяваў выданне кнігі.