- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандар Каламірас(1934–1990) - сучасны грэцкі богаслоў і прапаведнік, аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў па багаслоўі і апалагетыцы, дбайны абаронца Праваслаўя, катэхізатар у царкоўнай суполцы Сьвятога Апостала і Евангеліста Яна Багаслова ў Фесалоніках (Эладзская Царква). Аўтар гэтай кнігі не зьяўляецца богасловам, атрымаўшым адукацыю ў сімэнарыі, дзе вывучаюць тое, што вывучыць немагчыма, - богаслоўе. Ён вывучаў мэдыцын - штосьці вывучаемае, паколькі гэта прадмет зямнога, чалавечага веданьня. Праваслаўную веру і набожнасьць ён запазычыў з Паданьня. Ён атрымаў іх, як сам гаворыць, шляхам перадачы веры і набожнасьці - ад настаўніка да вучня, ад бацькоў да дзіцяці, ад старца да паслушніка, ад хрысьціяніна да хрысьціяніна. Таму ён - адзін з тых, хто, быўшы кіруемы вераю, а не веданьнем, адчуваюць боскае, а не вывучаюць яго. Як гаворыць апостал Павел, ён ходзіць вераю, а не бачаньнем. Вось чаму кніга яго рэзкая. У ёй няма ні сьведчаньняў аб слабасьці веры кампрамісаў, ні прыстасаўванасьці, мэта якіх - не рабіць прыкрае уражаньне на людзей супрацьлеглых поглядаў; у ёй няма якога-небудзь фальшывага братаньня. Адданасьць ісьціне не церпіць саступак. Кніга яго рэзкая і прамая, хоць сам аўтар, у рэчаіснасьці, чалавек пакорлівы, міралюбны, рахманы, сьціплы і вельмі ласкавы. Але вера уручае яму меч Духу, і гэты пакорлівы, чуткі і паблажлівы чалавек, напоўнены любові, становіцца прамалінейным і рэзкім. Але і Сьв. Ян Багаслоў, прапаведнік любові, не ці падаецца самым рэзкім і бескампрамісным сярод усіх астатніх апосталаў