- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцы і тэкстылю ў Беларусі налічваюць стэгоддзі. Школе сучаснага прафесійнага габелена — крыху менш за тры дзесяцігоддзі. Тыя, хто ствараў школу беларускага габелена — першыя выпускнікі аддзялення тэкстылю Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута„ - сёння прадстаўляюць адзін з вядучых атрадаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а іх творы займаюць належнае месца ў сучасным савецкім тэкстылі. Прыемна, што лоспехі на ўсесаюзных і міжнародных выстаўках не дазволілі аўтарам спачываць на лаўрах і эксплуатаваць напрацаваныя, часам бяспройгрышныя, прыёмы класічнага гладкага ткацтва, батыка і інш.