Экстрэмізм «Сабак»: у чым ён і чаго чакаць далей — стрым з Бахарэвічам
2022-05-19 16:14
Больш за год спецыяльна адабраныя ў адмысловую камісію людзі спрабавалі адужаць “Сабак Еўропы” Альгерда Бахарэвіча. І паспрабаваць зразумець, пра што там ідзе гаворка і што чытачу імкнуўся давесці аўтар. Было складана. Пра гэта сведчыць тое, колькі часу “дзяржаўныя крытыкі” не маглі вынесці вердыкт. Нарэшце, і стала гэта вядома амаль выпадкова, кнігу "Сабакі Еўропы” прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”…Што экстрэмісцкага прыхаваў аўтар у сваім творы і ці варта яго віншаваць з такім прызнаннем яго таленту? Як рэпрэсіі і пошукі ворагаў уплываюць на беларускую літаратуру? Ці варта чакаць, што ў хуткім часе на плошчах беларускіх гарадоў распаляць вогнішчы з кніг? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае літаратар
Альгерд Бахарэвіч.