- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анге́льская мо́ва (саманазва: English, the English language) адносіцца да заходняе падгаліны германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Упершыню на гэтай мове пачалі размаўляць ў раньнім Сярэднявеччы ў Ангельшчыне, і на цяперашні час яна найбольш шырока выкарыстоўваецца ў сьвеце[1]. На ёй размаўляюць як на першай мове большасьць насельніцтва шэрагу сувэрэнных дзяржаваў, у тым ліку Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Канада, Аўстралія, Ірляндыя, Новая Зэляндыя й шэраг краінаў Карыбскага рэгіёну. Гэта трэцяя родная мова ў сьвеце паводле колькасьці носьбітаў, пасьля кітайскай і гішпанскай моваў[2]. Ангельская шырока вывучаецца як другая мова па ўсім сьвеце й зьяўляецца афіцыйнай мовай Эўрапейскага Зьвязу, многіх краінаў Садружнасьці й Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама шматлікіх арганізацыяў сьвету.