- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Этнографічныя землі народу, значыцца землі, на каторых ён жывець суцэльнай сваёй масаю, што захавала свае этнографічныя асаблівасьці, маюць для яго найвялікшае значаньне, бо на таковых землях ён мае прыроднае права быць самым гаспадаром, маць свае гаспадарства, нат калі ў мінуласьці ён быў безгаспадарствавым. Прыкладам такіх у мінуласьці безгаспадарствавых народаў, што просьле першае сьветнае вайны здабылі палітычную незалежнасьць, могуць быць нашыя суседзі — Лятувісы, Латышы й Эстонцы; яны, паміж дзьвюма сьветнымі войнамі, праявілі добрыя гаспадарствавыя здольнасьці ў собскіх гаспадарствах.