be

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

«Ян Чачот — першы выдатны беларускі паэт, пачынальнік новай беларускай літаратуры, яркая зорка нацыянальнага адраджэння. У цёмную ноч прыгонніцтва, калі фанабэрыстае панства, нічым не жадаючы быць падобным да «мужыка»-беларуса, амаль цалкам выраклася мовы роднай зямлі і перайшло — у побыце і ў друку — на «панскую» польскую мову, Ян Чачот, равіуча стаўшы на бок свайго народа, пачаў ствараць літаратуру якраз на гэтай пагарджанай, зганьбаванай апалячанымі прыгоннікамі роднай беларускай мове. Гэта была падзея невымернай важнасці — упершыню пасля двухсотгадовага маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг на ўвесь голас загучала жывое беларускае слова. Два фальклорныя зборнікі Яна Чачота з яго ўласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў»,— з такімі словамі звярнуўся да грамадскасці Аргкамітэт па святкаванню 200-гадовага юбілею Яна Чачота.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
Выдавецкая сэрыя: Беларуская Народная Творчасць
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Скідан В. І., Хрушчова А. М.
  • Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • ISBN: 985-08-0638-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Беларуская навука; 1997 by Скідан В. І., Хрушчова А. М., уклад.; Валодзіна Т. В., уст. арт.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1165
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org